Артыкулы: Лескі Самуэль
Лескі Самуэль (4.8.1611— 11.2.1687), дзеяч каталіцкай царквы. У 1627 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прапаведнік і місіянер літоўскі. Суперыёр у Ворнях (1647—50), прыдворны місіянер канцлера ВКЛ Альбрэхта Станіслава Радзівіла (1652—55), рэктар калегіума ў Пашаўшы (каля 1656), суперыёр у Дынабургу (1661—62) і Коўне (1668—70 i 1678—79), прэфект школы ў Пашаўшы (1671—72), суперыёр у Ворнях (1679—80), прыдворны місіянер у Пашаўшы (1680—83), ксёндз у Пінску (1683—84), духоўнік езуіцкага дома ў Пашаўшы (1684—87). Пераклаў на польскую мову твор «Праўды каталіцкай веры» («Prawdy wiary kilolickiej», Вільня, 1676).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


