Артыкулы: «Літоўская Метрыка»

«Літоўская Метрыка» («Литовская Метрика», «Lietuvos Metrika», «Lithuanian Metrica»), шматтомнае выданне кнiг МетрыкiВКЛ, якое ажыццяўляецца археографамі Ін-та гісторыі Літвы і Вільнюскага ун-та з 1993. Выдадзены кнігі запісаў 1, 3, 4, 5, 8, 9, 10, 11, 12, 15, 25, 51, 52, кнігі судовых спраў 4, 6, 8, 10, 11, кнігі публічных спраў 7, 8, 9, 10. Першыя кнігі серыі падрыхтаваны на аснове «Метадычных рэкамендацый» Г.Л.Харашкевіч і С.М.Каштанава (1985), у далейшым навукоўцы розных устаноў выпрацавалі адметныя падыходы ў выданні кніг Метрыкі. Інфармацыя пра выданні змяшчаецца ў бюлетэні «Новости Литовской Метрики» (выдаецца ў Вільнюсе з 1996). Бібліяграфічнае апісанне выданняў серыі «Л.М.» гл. ў канцы арт. Метрыка Вялікага княства Літоўскага.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.