Артыкулы: Лішкаўскі кляштар дамініканцаў

Лішкаўскі кляштар дамініканцаў. Заснаваў у в. Лішкаў Гарадзенскага пав. (цяпер в. Лішкява Варэнскага р-на, Літоўская Рэспубліка) у 1694 войскі троцкі Уладзіслаў Ежы Касіла з жонкай Крысцінай з роду Гібеляў. У 1704—41 пабудаваны мураваны касцёл Св. Тройцы. Мае цэнтрычную кампазіцыю, у плане — грэчаскі крыж, злёгку выцягнуты па восі З—У (адзіны касцёл падобнага тыпу ў ВКЛ). Накрыты 8-гранным купалам з ліхтарыкам. Па краях франтона зах. фасада пастаўлены 2 дэкаратыўныя 2-ярусныя вежачкі з нішамі. Фасад, барабан і вежачкі упрыгожаны ордэрнай пластыкай. У касцёле знаходзяцца 7 разных алтароў і амбон у стылі ракако (адны з лепшых помнікаў такога роду ў Літве), інтэр’еры аздоблены ляпнінай і фрэскамі. Касцёл злучаны праходам з манументальным 2-павярховым кляштарным корпусам. Ён мае ў плане форму прамавугольніка (плошча больш за 80 м²), уключаў капліцу, трапезную, келлі. Кляштар скасаваны ў 1796, касцёл стаў парафіяльным, у 1821—23 адрамантаваны, у 1990-х г. адрэстаўрыраваны.

Літаратура:

Reitelaitis J. Liškevos monografija // Musų senovė. 1922. № 3;

Čerbulėnas K. Liškiavos ansamblis // Statyba ir architektūra. 1963. № 5.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.