Артыкулы: Лобенвейн Ян Анджэй
Лобенвейн Ян Анджэй (31.1.1758, г. Вена—12.1.1820), медык. Чл.-карэспандэнт Рас. АН (1814). Атрымаў у Вене навуковыя ступені магістра хірургіі (1778) і акушэрства (1780). З 1781 ад’юнкт у клініцы Св. Тройцы. У 1783—85 выкладаў хірургію ў хірургічнай школе ў Пецярбургу. У 1785 у Іене атрымаў ступень доктара медыцыны і хірургіі. Пасля ў Рызе губернскі штабс-лекар. У 1787 па запрашэнні Марціна Пачобута-Адляніцкага паступіў на працу ў Віленскі ун-т. У 1787—1820 выкладаў анатомію, хірургію, фізіялогію (па-польску), адначасова ў 1787—1803 прарэктар, з 1804 і да смерці (з невял. перапынкамі) першы дэкан медыцынскага факультэта. У 1799 быў кандыдатам на пасаду рэктара. Лекцыі Л. былі на высокім узроўні. Значна абагаціў анатамічны збор пры ун-це, арганізаваў анатамічны музей і амфітэатр. Адзін з заснавальнікаў Віленскага медыцынскага таварыства (1805), быў яго віцэ-старшынёй і старшынёй. У 1812 атрымаў званне заслужанага праф. і перайшоў на пенсію, але застаўся пры ун-це. З 1815 намеснік рэктара, у 1816—18 рэктар ун-та. Пакінуў шмат рукапісных прац, у т.л. падручнік па судовай медыцыне.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


