Артыкулы: Лойка Павел Алегавiч
Лойка Павел Алегавіч (12.7.1958, г. Слонім—22.10.2010) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1984), дацэнт (2006).
Сын пісьменніка Алега Лойкі. Скончыў БДУ (1980). У1980—1983 вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР. У 1984 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Феодальная рента в частновладельческих поместьях Белоруссии во второй половине XVI—XVIII вв.» (навуковы кіраўнік — В.І.Мялешка). З 1983 працаваў у Інстытуце гісторыі (спачатку малодшы навуковы супрацоўнік, потым навуковы супрацоўнік, у 1990—2000 загадчык аддзела гісторыі Беларусі ХІІІ—XVIII ст.). Адначасова ў 1994—2006 загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі.
Даследаваў праблемы аграрнай гiсторыi Беларусi 16—18 ст., дзяржаўна-палiтычнае развiццё ВКЛ у 16—17 ст. Адзiн з аўтараў i рэдактараў калектыўных прац «Нарысы гiсторыi Беларусi» (ч. 1, 1994), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 1, 1997), «Гісторыя Беларусі» (т. 2, 2008; т. 3, 2007). Адзiн са складальнiкаў зборніка дакументаў i матэрыялаў «Социально-политическая борьба народных масс Белоруссии. Конец XIV ст.—1648 г.» (т. 1, 1988). Аўтар навучальных дапаможнiкаў i падручнiкаў для школ.
Працы (кнігі):
Мялешка В.І., Лойка П.А. Паўстанне сялян пад кiраўнiцтвам Вашчылы. Мінск: Народная асвета, 1988. 95 с.
Лойка П.А. Прыватнаўласнiцкiя сяляне Беларусi. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст. Мінск: Навука і тэхніка, 1991. 112 с.
Мялешка В., Лойка П. I ўзняўся люд просты. Да 300-годдзя з дня нараджэння Васіля Вашчылы — кіраўніка Крычаўскага паўстання 1740—1744 гадоў. Мінск: Беларусь, 1992. 80 с.
Лойка П.А. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для 7 класа сярэдняй школы. Мінск: Народная асвета, 1993. 191 с.
Лойка П.А. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для 7 класа агульнаадукацыйнай школы. Мінск: Народная асвета, 1998. 214 с.
Лойка П.А. Гісторыя Беларусі XVI—XVIII стст. Вучэбны дапаможнік для 7 класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання. 2-е выданне. Мінск: Народная асвета, 2000. 214 с.
Лойка П.А. Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI—першай трэці XVII ст. Мінск: БДУ, 2002. 99 с.
Лойка П.А. Гісторыя Беларусі XVI—XVIII стст. Вучэбны дапаможнік для 7 класа устаноў, якія забяспеваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання. Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2004. 191 с.
Лойка П.А. Поўны курс па гісторыі Беларусі ў датах і падзеях. Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання. Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2005.
Лойка П.А. Поўны курс па гісторыі Беларусі ў датах і падзеях. Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання. 2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае. Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2007. 72 с.
Працы (артыкулы):
Лойка П.А. Рэнта ў прыватнаўласніцкіх маёнтках другой палавіны XVI—XVIII стст. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1984. № 2. С. 60—67;
Лойка П. «Ускаржаемося вашым милостям» // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1986. № 3. С. 13—14;
Мялешка В.І., Капыскі З.Ю., Лойка П.А. Беларусь у канцы XV—сярэдзіне XVI ст. // Скарына і яго эпоха. Мінск: Навука і тэхніка, 1990. С. 10—70;
Лойка П. Незалежнасць пасля Любліна, або магнацка-шляхецкая «беларусізацыя» // Спадчына. 1991. № 5. С. 11—16;
Лойка П.А. Палітычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім у XIV—першай палове XV ст.: вытокі і вынікі // Старонкі гісторыі Беларусі. Мінск: Навука і тэхніка, 1991. С. 74—83;
Лойка П.А. Гістарыяграфія аграрнай гісторыі Беларусі XV—першай паловы ХІХ ст. // Веснік БДУ. Сер. 3. 1996. № 3. С. 30—34;
Łojka P.A. Unia lubelska na tle przemian politycznych i procesów państwotwórczych w Rzeczypospolitej // Ostatnie lata I Rzeczypospolitej. Łowicz: MWSH-P, 1996. S. 15—20;
Lojka Pawel. Der Zerfall der Kiewer Rus und das Fürstentum Polozk (9. bis 12. Jahrhundert) // Handbuch der Geschichte Weißrußlands / Herausgegeben von Dietrich Beyrau und Rainer Lindner. Göttingen: Vandenhoeck & Ruprecht, 2001. S. 69—79;
Lojka Pawel. Die weißrussischen Territorien als Teil des Großfürstentums Litauen (13. bis 16. Jahrhundert) // Handbuch der Geschichte Weißrußlands / Herausgegeben von Dietrich Beyrau und Rainer Lindner. Göttingen: Vandenhoeck & Ruprecht, 2001. S. 80—92;
Lojka Pawel. Bauern und Leibeigenschaft vom 16. Jahrhundert bis zur ersten Hälfte des 19. Jahrhunderts // Handbuch der Geschichte Weißrußlands / Herausgegeben von Dietrich Beyrau und Rainer Lindner. Göttingen: Vandenhoeck & Ruprecht, 2001. S. 235—248;
Лойка П. Павятовыя соймікі ў дзяржаўна-заканадаўчым і грамадска-палітычным жыцці ВКЛ апошняй трэці XVI—пачатку XVII стст. // Філаматы. 2004. № 1 (8). С. 68—76;
Лойка П.А. Асноўныя прынцыпы дзяржаўнай улады ў поглядах Льва Іванавіча Сапегі // Леў Сапега (1557—1633 гг.) і яго час. Зборнік навуковых артыкулаў. Гродна: ГрДУ, 2007. С. 11—15;
Лойка П.А.Леў Сапега: грамадская згода, дыктатура права, абарона дзяржаўнай цэласнасці // Працы гістарычнага факультэта БДУ. Навуковы зборнік. Вып. 2. Мн.: БДУ, 2007. С. 36—39;
Лойка П. Соймікі беларускіх зямель у дзяржаўна-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай (апошняя трэць XVI—першая трэць XVII ст.) // Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV—XVIII стагоддзях. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск—Наваградак, 23—24 лістапада 2007 г.). Мінск: «БІП-С Плюс», 2008. С. 176—182;
Лойка П.А. Узаемадачыненні шляхецкага і мяшчанскага саслоўяў на беларускіх землях у другой палове XVI—першай палове XVII ст. // Весці БДУ. Сер. 3. 2009. № 3. С. 3—8;
Лойка П.А. Крыніцы па гісторыі шляхецкага стану ВКЛ і яго месцы ў міжсаслоўных стасунках (другая палова XVI—першая палова XVII ст.) // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. Навуковы зборнік. Вып. 8. Мінск: БДУ, 2013. С. 53—59.
Падрабязнасці:
Корзенко Г.В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия. Биобиблиографический справочник. Мн.: Белорусская наука, 2007. С. 14;
Институт истории НАН Беларуси в лицах. 1929—2008 гг. Биобиблиографический справочник. Мн.: Беларуская навука, 2008. С. 236;
Варонін В. Павел Лойка (12.07.1958—22.10.2010) // Беларскі гістарычны агляд. 2010. Т. 17. Сш. 1—2 (32—33). С. 451—454;
Сосна У.А. Беларускі сяляне і шляхта ў даследаваннях Паўла Лойкі // Исследования по истории Восточной Европы = Studia Historica Europae Orientalis. Вып. 3. Минск: РИВШ, 2010. С. 315—324;
Казакоў Ю.Л., Каханоўскі А.Г., Ходзін С.М. Павел Алегавіч Лойка // Веснік БДУ. Сер. 3. 2011. № 1. С. 115.
Ганчарэнка Сяргей Аляксандравіч. Шляхта Вялікага Княства Літоўскага другой паловы XVI—пачатку XVII ст. у даследаваннях Паўла Алегавіча Лойкі // Сацыяльныя інстытуты ў Вялікім Княстве Літоўскім у ранні Новы час. Матэрыялы міжнароднага навуковага круглага стала. 2 снежня 2020 г., г. Мінск. Мінск: БДУ, 2020. С. 76—84.
© Валерый Пазднякоў, 2006+
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне



2017-10-30 18:31:04
Мы ценим ваше время и делим с вами общие цели. Ваши продажи для нас главный приоритет. оптимизация сайта быстро)логин скайпа SEO2000 оращайтесь договримся есть примеры работ логин скайпа SEO2000