Артыкулы: Анцута Ежы Казімір
Анцута Ежы Казімір (?, Падляшша—16.5.1737), дзеяч каталіцкай царквы ў ВКЛ. Родны або стрыечны брат М.Ю.Анцуты. Доктар абодвух правоў. Вучыўся ў Віленскай акадэміі і папскім ун-це «Сапіенца» ў Рыме. Віленскі канонік у 1708—24, афіцыял з 1714, прэпазіт каралеўскай капліцы св. Казіміра, рэферэндар духоўны ВКЛ з 1715, тытулярны біскуп антыпатрэнскі і суфраган віленскі з 1723, плябан новагародскі і ляхавіцкі з 1724, віленскі кантар з 1724, схаластык з 1728 і архідыякан з 1731. Пад яго імем езуіт С.Сакульскі выдаў 2 кнігі супраць іншаверцаў.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


