Артыкулы: Лойка Фелікс Францішак

Лойка Фелікс Францішак (пач. 1717, в. Грыбава Калішскага ваяв., Польшча—19.5.1779), эканаміст, прававед, публіцыст, гісторык. Паходзіў з бел. шляхецкага роду герба «Вуж», што ў канцы 17 ст. перасяліўся ў Вял. Польшчу. Сын Караля, лоўчага аршанскага. Вучыўся ў Пазнанскім езуіцкім калегіуме, Рыцарскай акадэміі ў Легніцы, падарожнічаў па Зах. Еўропе. Жыў пры двары князя Януша Вінявецкага, пасля паж караля польскага і вял. князя літоўскага Аўгуста ІІІ, яго камер-юнкер (1746), шамбялян (1754). Падчашы аршанскі з 1749, стараста шропскі. Працягваў служыць пры двары Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які ў 1766 паслаў Л. як падзвычайнага пасла ў Парыж. З 1766 працаваў у Кампаніі ваўняных мануфактур, у 1772—78 камісар Скарбовай камісіі. Да 1772 жыў гал. чынам пры двары Вішнявецкіх, пасля ў Варшаве. У 1776—98 удзельнічаў у рэдактарскай працы над Кодэксам Анджэя Замойскага. З 1778 член Пастаяннай Рады (камісар Скарбовага дэпартамента). У 1765—66 супрацоўнічаў у газеце «Monitor». У 1772—73 публікаваў (пераважна ананімна) ноты, мемарыялы і дыпламатычныя маніфесты, скіраваныя супраць 1-га падзелу Рэчы Паспалітай і гістарычна-прававых аргументаў Аўстрыі, Прусіі і Расіі, што яго легалізавалі. Пакінуў больш за 60 тамоў матэрыялаў і рукапісных прац па гісторыі, паліт. эканоміцы, ваенных і юрыдычных праблемах. Рукапісамі Л. шмат карыстаўся Тадэвуш Чацкі і інш. навукоўцы.

Літаратура:

Madurowicz-Urbańska H. Prace Feliksa Łoyki nad historią gospodarczą i ekonomiczną Polski. Cz. 1. Pieniądz. Wrocław; Kraków, 1976.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.