Артыкулы: Лонцкі Тамаш
Лонцкі Тамаш (7.3.1661, Мазовія—3.8.1729), дзеяч каталіцкай царквы. У 1677 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1689 ксёндз. Прапаведнік у Новай Мышы (1690—92), памочнік магістра навіцыята ў Вільні (1693—1702, 1713—29), рэктар дома 3-й прабацыі ў Нясвіжы (1702—05), рэктар калегіума ў Ломжы (1709—13). Аўтар аскетычных і катэхітычных твораў «Іскаркі агня чысцілішча» («Iskierki ognia czyścowego», Варшава, 1726), «Паходня, выстаўленая перад душнымі вачыма чалавека, які застаецца ў цені смерці» («Pochodnia przed oczy duszne człowieka w cieniu śmierci zostającego wystawiona», Вільня, 1731), «Катэхізіс, альбо Навука пра веру» («Katechizm, albo nauka o wierze», Вільня, 1733), перакладу твора А.Радрыгеса «Пра развіццё ў дасканаласці і цнотах хрысціянскіх» («O postępowaniu w doskonałości i cnotach chrześcijańskich», Вільня, 1727).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


