Артыкулы: Лорэнц (Lorentz) Станіслаў
Лорэнц (Lorentz) Станіслаў (28.4.1899, г. Радам, Польшча—15.3.1991), гісторык мастацтва. Чл. Польскай АН (1964), д-р габілітаваны (1943), праф. звычайны (1952). Скончыў Варшаўскі ун-т. У 1929—35 хавальнік помнікаў культуры Віленскага і Навагрудскага ваяв., выкладаў у Віленскім ун-це. З 1935 намеснік дырэктара, у 1936—45 і 1952—82 дырэктар Нац. музея ў Варшаве, у 1945—51 дырэктар Гал. дырэкцыі музеяў і аховы помнікаў; выкладаў у Варшаўскім ун-це. Выдатны арганізатар музейнай справы ў Польшчы. Ініцыятар і кіраўнік адбудовы Каралеўскага замка ў Варшаве. Працы па гісторыі мастацтва Польшчы і ВКЛ, музейнай справе.
Творы:
Wycieczki po województwie wileńskim. Wilno, 1932;
Wycieczki słonimskie. Wilno, 1933;
Jan Krzysztof Glaubitz, architekt wileński XVIII w.: Materiały do biografii i twórczośći. Warszawa, 1937;
Przewodnik po muzeach i zbiorach w Polsce. Warszawa, 1971 (3 wyd. 1982);
Album wileńskie. Warszawa, 1986;
Efraim Szreger — architekt Polski XVIII wieku. Warszawa, 1986;
Walka o Zamek, 1939—1980. Warszawa, [1986];
Klasycyzm w Polsce. Warszawa, 1984 (2 wyd. 1990; з А.Ратэрмундам);
Vladas Drėma — Stanisław Lorenz laiškai. Vilnius, 1998.
Літаратура:
Przeszłość przyszłości...: Księga pamiątkowa ku czci profesora Stanisława Lorentza w setną rocznicę urodzin. Warszawa, 1999 (змешчана бібліяграфія прац Л.).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


