Артыкулы: Анцута Мацей Юзаф
Анцута Мацей Юзаф (?—18.1.1723), дзеяч каталіцкай царквы ў ВКЛ. Родны або стрыечны брат Е.К.Анцуты. Пробашч у Шатах, Вількаміры, Свіры, канонік інфлянцкі, смаленскі і віленскі з 1695, афіцыял віленскі, рэферэндар духоўны ВКЛ у 1705—17 (атрымаў пасаду дзякуючы падтрымцы ў ВКЛ Аўгуста ІІ), тытулярны біскуп мізінапалітанскі і суфраган віленскі з 1710, кусташ віленскі з 1714, каад’ютар з 1717. Пасля смерці віленскага біскупа К.К.Бжастоўскага (1722) фактычна заняў яго пасаду. Збудаваў касцёлы ў Вількаміры, Салоках, пачаў будаўніцтва парафіяльнага касцёла ў Новагародку. У 1710 падпісаў акт Сандамірскай канфедэрацыі.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


