Артыкулы: Людальф Кёніг фон Ватцаў (Ludolf König von Wattzau)

Людальф Кёніг фон Ватцаў (Ludolf König von Wattzau; 1280-я г.—1348), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1342—45. Паходзіў з рыцарскага роду з Ніжняй Саксоніі. У гіст. крыніцах упамінаецца з 1331, калі займаў у Тэўтонскім ордэне пасаду вял. шатнага. На мяжы 1336—37 прызначаны на пасаду вял. комтура. Пасля смерці вял. магістра Дзітрыха фон Альтэнбурга (1341) Людальф выконваў абазязкі намесніка галавы ордэна. У 1342 генеральны капітул ордэна ў Мальбарку абраў Л. ф. К. вял. магістрам. У 1343 заключыў мірны дагавор з Польшчай у Калішы, атрымаўшы Памор’е, у 1346 — дагавор з Даніяй пры сферы ўплыву ў эстонскіх землях. Заключэнне Калішскага міра дало магчымасць Тэўтонскаму ордэну зрабіць у 1344 напад на ВКЛ. Для заслоны Лівоніі паслаў туды корпус пад камандаваннем Генрыха фон Дзюземера, сам з асноўнымі сіламі планаваў ударыць па Літве. На Захад былі пасланы эмісары з прапановамі рыцарству далучыцца да крыжовага пахода. На гэту прапанову адклікнуліся чэшскі кароль Ян Люксембургскі, яго сын, маркграф Марафіі Карл, венгерскі кароль Людвік, графы Галандыі і Гальшцініі, бургграф Нюрнберга і інш. 10.2.1345 крыжацкае войска выступіла ў паход з Караляўца. Аднак літвіны рапусцілі пагалоскі пра свой надад на Самбію, і вял. магіст загадаў крыжакам вяртацца. Тым часам літвіны на чале з Альгердам напалі на Лівонію, пазбаўленую абароны, бо мясцовыя крыжакі адправіліся ў паход на Эзель, і спустошылі лівонскія землі. Расчараваны няўдачай, Л. ф. К. захварэў на псіхічную хваробу. У 1345 вышэйшыя кіраўнікі Тэўтонскага ордэна прынялі рашэнне адхіліць Л. ф. К. ад улады (ён ад сябе папрасіў аб адстаўцы) і абралі яго намесніка. Ім стаў Генрых фон Дзюземер, а Л. ф. К. атрымаў пасаду комтура Пакрыўна.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.