Артыкулы: «Аповесць пра цуды Віленскага крыжа»

«Аповесць пра цуды Віленскага крыжа» («Повесть о чудесах честного и животоворящего креста, иже взят в литовском граде Вильне сыном боярским арзамаским Василием Микулиным и принесен во град Муром, иже изволил быть в девичье монастыре Живоначальныя Троицы») — расійскае сказанне пра мурамскую правасланую святыню — Віленскі крыж. Напісана ў канцы 17 ст. або ў 1-й пал. 18 ст. У аповесці рассказваецца, як арзамаскі сын баярскі Васіль Сяргееў сын Мікулін у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 у час узяцця Вільні ў 1657 (на самой справе ўзяцце адбылося ў 1655) увайшоў у разрабаваны войскам храм і знайшоў на падлозе абаронены кімсці сярэбраны пазалочаны крыж, упрыгожаны каштоўнымі каменямі і жэмчугам: «И как вошли в тот град многие люди воинские, и вошли в литовску церковь, такожде и я вошел, хотя что взяти, и до мене все побрано, толко де увидел лежит на помосте церковном сронен сей Животворящий крест, и я де ево поднял и привез его в Арзамаской уезд». На радзіме аднойчы пачуў ва сне голас, што крыж хоча быць у Мурамскім Троіцкім манастыры, які незадоўга перад тым збудаваў мясцовы купец Тарас (Багдан) Барысаў сын Цвятноў. У 1658 Мікулін з’явіўся у Мураме, знайшоў Цвятнова і перадаў яму крыж, паведаміўшы яго гісторыю. У 1659 Мікулін у бітве пад Канатопам трапіў у татарскую няволю, маліўся ў думках Віленскаму крыжу і паспяхова збег з Крыма. Аповесць заканчваецца паведамленнем, што Мікулін прыехаў у Мурам памаліцца крыжу за сваё шчаслівае вызваленне. Аповесць — цікавы помнік мясцовай агіяграфіі, напісаны выразнай, сакавітай мовай.

Публікацыі:

Повесть о чудесах Виленского креста // Библиотека литературы Древней Руси. Т. 15. СПб., 2006.

Падрабязнасці:

Брун Т.А. Муромская «Повесть о чудесах Виленского креста» // Труды отдела древнерусской литературы. Т. 34. Л., 1979. С. 323—331.

Брун Т.А. О датировке «Повести о чудесах Виленского креста» // Герменевтика древнерусской литературы. Сборник 2. XVI—начало XVIII веков. М., 1989. С. 206—216.

Руди Т.Р. Еще раз о датировке «Повести о чудесах Виленского креста» // Труды отдела древнерусской литературы. Т. 51. СПб., 1999. С. 232—242.

Белянкин Ю.С. Исторические записи XVII в. на кириллических изданиях: новые находки // Slověne = Словѣне. 2023. № 2. С. 168—177, ил.

© Валерый Пазднякоў, 2010+

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.