Артыкулы: Лютамірскі Ежы
Лютамірскі Ежы (1612—85), дзеяч кальвінісцкай царквы ВКЛ. Сын Яна Лютамірскага, суперінтэндэнта жамойцкага. Вучыўся ў гімназіі ў Гданьску, магчыма, ва ун-це г. Франекер. Прыкладна з 1648 выконваў абавязкі міністраў кальвінскіх збораў у ВКЛ (Свядасць, Жупраны, Слуцк), з 1672 кансеньёр Новагародскага дыстрыкта, з 1676 яго суперінтэндэнт, адначасова схаларх Слуцкай кальвінісцкай гімназіі. Віднымі дзеячамі кальвінісцкай царквы ВКЛ былі яго сыны Ежы Лютамірскі і Самуэль Лютамірскі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


