Артыкулы: Лютамірскі Самуэль
Лютамірскі Самуэль (?—29.8.1711), дзеяч кальвінісцкай царквы ВКЛ. Сын Ежы Лютамірскага, суперінтэндэнта новагародскага, брат Ежы Лютамірскага. У 1672—77 вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, у 1678 — у Каралявецкім ун-це, пасля ў Шатландыі (магчыма, у Эдзінбургу). У 1678 і 1681 кальвінісцкія сіноды ВКЛ вызначылі яму стыпендыю для замежнай вучобы. У 1682 вярнуўся, у 1683 прызначаны лектарам у Слуцкі кальвінскі збор і катэхістам у Слуцкую гімназію. З 1684 лектар у Кейданскім зборы. З 1689 міністр, прапаведнік у Кейданскім зборы і рэктар Кейданскай гімназіі. Займаўся перакаладамі на польскую мову галандскай Бібліі. У 1694 міністыр кальвінскага збора ў Беліцы, выкладаў у мясцовай школе. Сінод 1696 абраў Л. новагародскім консеньёрам. У 1697 удзельнічаў у элекцыі караля польскага і вял. князя літоўскага Аўгуста ІІ. З 1708 суперінтэндэнт кальвінскіх збораў у Новагародскім ваяводстве. Актаўна ўдзельнічаў у паліт. жыцці, намагаючыся палепшыць становішча кальвінісцкай царквы ў ВКЛ з дапамогай Берліна.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


