Артыкулы: Лютэр фон Браўншвайг (Luther von Braunschweig)

Лютэр фон Браўншвайг (Luther von Braunschweig; каля 1275—18.4.1335), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1331—35. Паходзіў з пануючага нямецкага роду Вельфаў. Бацькам Лютэра быў браўшвейгскі герцаг Альбрэхт Вялікі, які ўдзельнічаў у крыжовых паходах у Прусію. Каля 1300 Лютэр уступіў у Тэўтонскі ордэн. З 1308 комтур Голубя, з 1309 комтур рыцарскага дома ў Дзежгані. Актыўна займаўся засяленнем пустых зямель сваёй акругі, развіццю гарадоў. У 1331, хутка пасля смерці Вернера фон Орзельна, Лютэр абраны наступным вял. магстрам Тэўтонскага ордэна. Працягваў вайну з Польскім каралеўствам. Хутка пасля абрання арганізаваў 2 напады на Куяўскую зямлю і Вял. Польшчу. У 1332 крыжацкія войскі захапілі Брэст-Куяўскі і Інавроцлаў, амаль усю Куяўскую зямлю. Лютэр займаўся літаратурнай творчасцю, пісаў вершы. Па яго заказу крыжацкі святар Мікалай фон Ерошын каля 1333 пераклаў на нямецкую мову «Хроніку зямлі Прускай» Пятра з Дусбурга. Выдаў «Статуты» для павышэння рэлігійнасці рыцараў ордэна.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.