Артыкулы: Лябядзіс (Lebedys) Юргіс

Лябядзіс (Lebedys) Юргіс (12.1.1913, в. Дзявіндуоняй Кедайняйскага р-на, Літва—12.6.1970), літоўскі літаратуразнаўца. Д-р філалагічных навук (1966), праф. (1968). Скончыў Каўнаскі ун-т Вітаўта Вялікага (1937). У 1937—40 выкладаў у гімназіі ў г. Уцена, у 1940—41 дырэктар гімназіі ў г. Скуодас. У час 2-й сусветнай вайны зняволены нямецкімі ўладамі, у 1942—44 выкладаў у гімназіі ў Уцене, у 1944—46 — у настаўніцкай семінарыі ў Панявежысе. У 1946—48 працаваў у Ін-це літоўскай літаратуры АН ЛітССР, адначасова з 1946 выкладаў у Вільнюскім ун-це (у 1953—54 і 1967—70 загадчык кафедры літоўскай літаратуры). Даследаваў жыццё і творчасць Сімонаса Станявічуса, МікалоюсаДаўкшы, Сімонаса Даўкантаса, КрысціёнасаДанелайціса, найбольш раннія помнікі літоўскай пісьменнасці 16 ст. Выдаў літоўскія прыказкі, прымаўкі і загадкі 17—18 ст. («Smulkioji lietuvių tautosaka XVII—XVIII a.: Priežodžiai, patarlės, mįslės», Вільнюс, 1956), гімны, выдадзеныя Салямонасам Славачынскім у 1646 («Giesmės tikėjimui katalickam priderančios, 1646», Вільнюс, 1958), літаратуразнаўчыя працы Станявічуса («Raštai», Вільнюс, 1967), яго збор жамойцкіх дайнаў («Dainos žemaičių», Вільнюс, 1954), «Гістарычную хрэстаматыю літоўскай літаратуры: Эпоха феадалізму» («Lietuvių literatūros istorijos chrestomatiją: Feodalizmo epocha », Вільнюс, 1957, разам з К.Корсакасам).

Творы:

Simonas Stanevičius. Vilnius, 1955;

Mikalojus Daukša. Vilnius, 1963;

Seniausias lietuviškas rankraštinis tekstas. Vilnius, 1964 (з Ю.Палёнісам);

Mikalojaus Daukšos bibliografija. Vilnius, 1971;

Lituanistikos baruose. Т. 1—2. Vilnius, 1972;

Lietuvių kalba XVII-XVIII a. viešajame gyvenime. Vilnius, 1976;

Senoji lietuvių literatūra. Vilnius, 1977.

Літаратура:

Profesorius Jurgis Lebedys. Vilnius, 1983;

Senoji lietuvos literatūra. Kn. 17. Literatūros istorija ir jos kūrėjai. Vilnius, 2004.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.