Артыкулы: Лявіцкі (Lewicki) Анатоль
Лявіцкі (Lewicki) Анатоль (4.4.1841, в. Прысоўцы каля Зборава, Украіна—25.4.1899), гісторык. Чл.-кар. Польскай АН у Кракаве (1889), д-р (1875), праф. звычайны (1887). Пасля сканчэння Львоўскага ун-та выкладаў у гімназіях у Перамышлі і Львове. З 1883 праф. Львоўскага ун-та. Вывучаў гісторыю ВКЛ і Польшчы пераважна 15 ст. Абгрунтоўваў тэзіс пра інкарпарацыю ВКЛ у склад Польскага каралеўства пасля Крэўскай уніі 1385. У манаграфіі «Паўстанне Свідрыгайлы: урывак з гісторыі уніі Лтвы з Каронай» («Powstanie Świdrygiełły: ustęp z dziejów unii Litwy z Koroną», Кракаў, 1892) абагульніў матэрыялы пра феад. вайну ў ВКЛ 1432—39 паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Аўтар падручніка «Нарыс гісторыі Польшчы і злучаных з ёю рускіх зямель», які вытрымаў шмат выданняў. Выдаваў гіст. крыніцы, у асн. 15 ст.
Творы:
Mieszko II. Lwów, 1875; Wstąpienie na tron polski Kazimierza Jagiellońсzyka. Lwów, 1886;
Obrazki z najdawniejszych dziejów Przemyśla. 2 wyd. Przemyśl, 1994.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


