Артыкулы: Ляговіч Юзаф

Ляговіч Юзаф (каля 1750—1812), дзеяч каталіцкай царквы, асветнік. З шляхецкага роду герба «Прыяцель» з Віленскага ваяв. (яго бацька Якуб памёр у 1768 і пахаваны ў Маладзечне). Прынамсі з 1765 Л. вучыўся ў Вільні, у 1768 прыняў святарства ў духоўнай семінарыі, вывучаў тэалогію ў Віленскай акадэміі, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. Відаць, у 1770-х г. прызначаны плябанам у Каркажышках у Віленскім ваяводстве. У 1776—1808 выдаў у Вільні шмат кніжак асветна-касцельнага, катэхітычнага характару, параднікаў, прызначаных для вясковых святароў і сялян. Некаторыя з іх маюць канты, рэлігійныя вершы. Выступаў супраць назвычайных феадальных падаткаў і павіннасцей, заклікаў шляхту апекавацца сваімі падданымі. Напісаў некалькі невял. аповесцей, аднаактавую камедыю. Вершы Л. нагадваюць паэтычныя творы Юзафа Бакі, якога Л. шанаваў і выдаў яго параднік для набажэнства (Вільня, 1808).

Літаратура:

Rok B. Józef Legowicz — oświeceniowy kaznodzieja litewski, próba szerzenia idei oświeceniowych wśród ludu // Oświeceni wobec rozbiorów Polski. Łódź, 1998 (змешчана бібліяграфія прац Л.);

Рок Б., Казакоў Ю.Л. Юзаф Ляговіч і яго асветніцкія жыццёвыя парады: (з гісторыі грамадскай ментальнасці Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVIII ст.) // Веснік БДУ. Сер. 3. 2011. № 1.

© Валерый Пазднякоў, 2010, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.