Артыкулы: «Апісанне дакументаў і папер, што захоўваюцца ў Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі»
«Апісанне дакументаў і папер, што захоўваюцца ў Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі» («Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции»), серыйнае выданне Мін-ва юстыцыі Рас. імперыі. Т. 21, выдадзены ў Маскве ў 1915, прысвечаны апісанню некат. кніг Метрыкі Вялікага княства Літоўскага, якая ў той час зберагалася ў архіве міністэрства. Падрыхтаваны С.К.Шамбінагам і М.Г.Беражковым. Ва ўводзінах асветлена гісторыя Метрыкі пасля 1794, калі яна была вывезена ў Расію, яе склад, работа па складанні яе вопісаў, змест апісаных у выданні архіўных кніг. У асн. частцы выдання змешчаны рэгесты (кароткія апісанні) дакументаў 5-й (часткова), 6-й, 7-й, 8-й, 9-й, 10-й, 11-й і 12-й кніг запісаў Метрыкі (дакументы за канец 15—пач. 16 ст.) з раскрыццём іх зместу, датамі, указаннямі на ранейшыя публікацыі. У дадатку надрукавана цалкам 1-я кніга запісаў Метрыкі, дзе былі зроблены апісанні асобных дакументаў 15—16 ст., якія не зберагліся да нашага часу. Выданне мае імянны і геагр. паказальнікі.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


