Артыкулы: ляхi

ляхi, старажытная назва палякаў усходнімі славянамi. Вядома з 11 ст. Паходзiць ад стараж.-слав. этнонiма «лендзяне» (ад слова «ляда» — неапрацаванае поле), якi сустракаецца ў крынiцах 9—10 ст. Даследчыкi лакалiзуюць гэту племянную групоўку на тэр. Польшчы ў басейне Варты i атаясамлiваюць iх з польскімі палянамi (ад iх паходзiць этнонiм «палякi») або змяшчаюць iх на првабярэжжы верхняй Вiслы цi на Валынi. У сярэдневяковай Беларусi Л. называлi жыхароў Польшчы, перасяленцаў з польскіх зямель i жыхароў Беларусi, нейкім чынам звязаных з Польшчай (гандляроў i iнш.); узнiк i адпаведны антрапонiм. З усх.-слав. моў тэрмiн трапiў да лiтоўцаў («паляк» па-лiтоўску — lenkas) i венграў (lengyel), у форме «лехiты» — да палякаў, дзе яго бытаванню паспрыяла легенда пра родапачынальнiка палякаў Леха. Ад этнонiма або антрапонiма «Л.» паходзяць назвы вёсак у Вiлейскiм, Вiцебскiм, Мiнскiм, Нясвiжскiм, Пружанскiм, Ушацкiм, Чэрыкаўскiм i iнш. раёнах.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.