Артыкулы: «Аповесць пра Даўмонта»

«АповесцьпраДаўмонта», гісторыка-літаратурны твор, складзены ў 2-й чвэрці 14 ст. ў Пскове як жыццяпіс пскоўскага кн. Даўмонта. Першапачатковая рэдакцыя складаецца з некалькіх апавяданняў. У іх паведамляецца, як у 1266 нальшчанскі князь Даўмонт з дружынай прыбыў у Пскоў, бо «побишася Литва межи собою» (маецца на ўвазе забойства вял. князя ВКЛ Міндоўга), тут хрысціўся і быў пасаджаны на пскоўскі стол. Хутка Даўмонт зрабіў паход у землі літ. князя Гердзеня, паланіў яго жонку і 2 дзяцей. Пасля апісаны паходы Даўмонта на г. Ракавор і ў Памор’е, яго бітвы з літоўцамі і лівонскімі рыцарамі, абарона Пскова ад ворагаў. У «Аповесці…» змешчана пахвала Даўмонту, паведамляецца пра яго хваробу, смерць і пахаванне. Твор пазбаўлены павучальнасці і абстрактнасці, яго аўтар імкнуўся да канкрэтнасці і дакладнасці. «Аповесць…» была ўключана ў 1-ы і 2-і пскоўскія летапісы (гл. Пскоўскія летапісы), у пазнейшыя агульнарускія летапісныя зводы, наўгародскія летапісы 15—16 ст. Да 17 ст. «Аповесць…» неаднаразова перараблялася і дапаўнялася; даследчыкі вылучаюць 8 яе рэдакцый. Т.зв. сярэдняя рэдакцыя 16 ст. дапоўнена падрабязнасцямі пра літоўскі перыяд жыцця Даўмонта і сказаннем пра яго «брата» Войшалка.

Літаратура:

Охотникова В.И. Повесть о Довмонте: Исслед. и тексты. Л., 1985.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.