Артыкулы: Араны

Араны (Вараны; літ. Варэнá, Varėna, цяпер горад, цэнтр Варэнскага раёна, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Троцкім павеце, каля ўпадзення р. Варэне ў р. Мерачанку (Мяркіс). Вядомы з 1413. Тут знаходзіўся вялікакняжацкі двор. З 16 ст. мястэчка, цэнтр нягродавага стараства, якое доўгі час знаходзілася ў трыманні Бжастоўскіх. У 1589 А. атрымалі прывілей на штотыднёвыя таргі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўночнай вайны 1700—21 разбураны. У 1780 ген. М.Бжастоўскі пабудаваны драўляны касцёл. У 1780—90-х г. у А. працавала майстэрня па вырабе карт для гульні Ю.Перла. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.

Літаратура:

Brensztejn M. Sztycharze wileńscy Perlowie i nieznana fabryka kart do gry w Oranach w XVIII w. // Ateneum Wileńskie. 1924. Z. 5—6.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.