Артыкулы: ардынаты

ардынаты, катэгорыя насельніцтва ў ВКЛ у 18 ст., мясцовая разнавіднасць зямян. Ва ўсх. Беларусi былі вядомы себежскiя i невельскiя А. (адпаведна 20 i 48 родаў), у паўднёвай Беларусі — тураўскія А. ў Тураўскім маёнтку Сапегаў (пасля Патоцкіх), якія часам называліся і шляхтай. Апошнія не плацілі чыншу і даніны, а выконвалі спецыфічныя павіннасці: выстаўлялі падводы, выбіралі даўгі з арандатараў панскіх зямель, наглядалі за абмалотам збожжа ў панскіх фальварках, лавеннем рыбы ў іх вадаёмах, арганізоўвалі будаўніцтва гробляў, панскіх пабудоў у Тураве і акольных вёсках, адвозілі сабраныя падаткі. У час патрэбы былі павінны з’яўляцца на паспалітае рушэнне, але за кошт уладальніка маёнтка.

Літаратура:

Zielińska T. Losy panów szlachty w dobrach Potockich na Białorusi: Epizod z drugiej połowy XVIII wieku // Heraldyka i okolice. Warszawa, 2002.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.