Артыкулы: ардынскія слугі

ардынскіяслугі, ардынцы, катэгорыя насельніцтва на ўкр. землях ВКЛ у 14—16 ст. Іх асн. павіннасцю было суправаджэнне і абслугоўванне велікакняжацкіх паслоў і ганцоў у Арду. Павінны былі ездзіць на вайну на конях і са зброяй, выконвалі таксама падводную павіннасць, стацыю, рабілі гаці і грэблі. Валодалі спадчыннымі (айчызнымі) і падараванымі землямі. Мабыць, былі асабіста вольнымі. Ардынскую службу маглі выконваць таксама путныя слугі і мяшчане, калі бралі ў трыманне «ардынскую зямлю». Некаторыя А.с. вызваляліся ад ардынскай службы і ў 16 ст. перайшлі ў саслоўі баяр і шляхты.

Літаратура:

Яковенко Н.М. Українська шляхта з кінця XIV до середини XVII ст. (Волинь і Центральна Україна). Київ, 1993. С. 222—225.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.