Артыкулы: архідыякан
ахідыякан(ад грэч. archi старшы, галоўны + diаkonos служка), царкоўны сан. З 4 ст. старшыня калегіі дыяканаў пры епіскапскай кафедры. У каталіцкай царкве ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай А. — ганаровы тытул у кафедральных і калегіяцкіх капітулах, або галава адм. адзінкі епархіі — архідыяканата, у правасл. царкве — старшы дыякан у манастве. А. як кіраўнік архідыяканата пачаткова прызначаўся біскупам, часам выбіраўся капітулам або прызначаўся свецкім патронам; пасля Трыдэнцкага сабора поўнасцю падначалены ўладзе біскупа. Ажыццяўляў візітацыю парафій, апеку над святарамі і касцельнай маёмасцю.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


