Артыкулы: Аршанскі Пакроўскі манастыр
АршанскіПакроўскіманастыр. Засн. ў 1758 у Оршы старастам пеліканскім Янам Ляпкоўскім як мужчынскі базыльянскі манастыр. Пасля заснавальнік уступіў у базыльянскі ордэн, прыняў імя Іосіф (Юзаф), стаў архіепіскапам смаленскім і пахаваны ў А.п.м. ў 1778. Манастыр збудаваны ў стылі позняга барока на паўн. ускраіне Оршы на правым беразе Аршыцы. Буд-ва царквы скончана ў 1774. Крыжовая ў плане 3-нефавая базіліка з трансептам і 2 вежамі на гал. фасадзе. Мела мураваныя алтары ў імя Пакрова Багародзіцы, Распяцця Гасподняга і велікамучаніка Васіля. Да царквы далучаўся мураваны Г-падобны ў плане 2-павярховы манастырскі корпус. З 1832 манастыр праваслаўны. У 1850-я г. над сяродкрыжжам пабудаваны высокі драўляны барабан з купалам. Царква разбурана ў 1969.
Літаратура:
Павловский А. Оршанский Покровский монастырь и приписной Богоявленский Кутеинский монастырь. Нижний Новгород, 1908;
Купава М. Аршанская бажніца Апекі Маці Божай базыльянскага кляштара // Наша вера. 1999. № 3.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


