Артыкулы: нясвіжская суконная мануфактура

нясвіжская суконная мануфактура. Дзейнічала ў 1752—1867. Заснавана М.К.Радзівілам Рыбанькай. Мела 3 будынкі для ткання сукна, пастрыгальню, валюшню ў вадзяным млыне каля Слуцкай брамы, фарбавальню, шпіхлер пад склад гатовай прадукцыі і сыравіны. Абсталяванне было звезена з княжацкіх фальваркаў і вёсак, у 1752 мелася 5 ткацкіх станаў, 3 сталы для стрыжкі, ванна для вымочвання сукна, 3 катлы для фарбавання, вял. валюшны кацёл і інш. У 1-й пал. 1750-х г. працавала да 6 майстроў-ткачоў, фарбавальшчык, пастрыгач. Ім дапамагалі «хлопцы» з мясцовых мяшчан (да 11 чал.). Дзяўчат-прадзільшчыц прымусова набіралі з княжацкіх уладанняў (да 37 чал.), спачатку на 3 месяцы ў год, потым працавалі стала. Рабочы дзень складаў да 15 гадзін, плацілі натурай і грашыма. Частку воўны раздавалі для прадзення сялянам у вёскі. Некаторыя майстры былі запрошаны з Германіі. У 1756 дзейнічала 25 ткацкіх станаў, працавала да 152 чал. Вырабленае сукно ішло на патрэбы княжацкага двара, на продаж, выраблялася на заказ. У 1753—55 прададзена сукнаў на 35 тыс. злотых, у т.л. на 25 тыс. злотых на патрэбы царквы і радзівілаўскага войска. З 1765 пры мануфактуры дзейнічала капялюшная майстэрня.

Літаратура:

Kula W. Szkіce o manufakturach w Polsce XVІІІ wіeku. Cz. 1—2. Warszawa, 1956;

Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). Мн., 1966.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.