Артыкулы: аспр

аспр (аспра, грэч. aspros белы), сярэбраная манета Трапезундскай імперыі, Ордэна гаспітальераў, генуэзскай калоніі Кафа ў Крыму ў 13—15 ст. і інш. Першапачаткова важыў 2,9 г, пасля маса знізілася да 1,1 г. На генуэзскіх А. на аверсе была выява герба Генуі, лацінская назва горада і ініцыялы консула, на рэверсе — тамга залатаардынскага або крымскага хана, яго імя і тытул на арабскай мове. Крымска-генуэзскія А. (як і акчэ крымскіх ханаў) удзельнічалі ў грашовым абароце ВКЛ у 2-й пал. 15—пач. 16 ст., пераважна ў Сярэднім Падняпроўі і Усх. Падоллі. У дакументах ВКЛ 15—17 ст. А. маглі называць турэцкія акчэ (варыянты наймення — аспа, аспрата, аспроля).

Літаратура:

Казубовский Г.А. Обращение гирейских и крымско-генуэзских монет на украинских землях Великого княжества Литовского // «О древностях южного берега Крыма и гор Таврических»: Сборник научных трудов: (по материалам конференции в честь 210-летия со дня рождения Петра Ивановича Кеппена). Киев, 2004.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.