Артыкулы: Нясецкi (Niesiecki) Каспар

Нясецкi (Niesiecki) Каспар (31.12.1682, Вял. Польшча—9.7.1744), польскi гiсторык, генеалог. Вучыўся ў езуiцкiх навучальных установах у Кракаве, Люблiне, Луцку, Кросне, Яраславе. У 1699 уступiў у ордэн езуiтаў, з 1710 святар. Выкладаў у навучальных установах у Быдгашчы, Хойнiцах, Калiшы. З 1715 прапаведнiк у Раве Мазавецкай, Кракаве, Люблiне, Калiшы, Львове, Краснаставе, з 1724 загадваў у Краснаставе езуiцкай духоўнай семiнарыяй i касцёлам (з перапынкам у 1740—41, калi ўзначальваў шляхецкi канвiкт у Сандамiры). Склаў гербоўнiк «Карона польская» («Korona polska», т. 1—4, Львоў, 1728—43), генеалагiчныя артыкулы якога заснаваны на багатым, крытычна апрацаваным архiўным матэрыяле. Праца змяшчае дзярж. гербы Польшчы i ВКЛ, ваяводстваў, спiсы манархаў Рэчы Паспалiтай, сенатараў, мiнiстраў, маршалкаў Пасольскай Ізбы i трыбуналаў. Асн. месца адведзена вопiсу шляхецкiх гербаў i радаводаў, у т.л. бел. родаў. Звесткi некаторых артыкулаў выклiкалi судовыя спрэчкi з магнатамi i шляхтай. З часам праца набыла аўтарытэт дакументальнай крынiцы i выкарыстоўвалася для пацвярджэння шляхецкiх правоў у рас. i аўстрыйскай частках былой Рэчы Паспалiтай пасля яе падзелаў. У 19 ст. гербоўнiк з дапаўненнямi А.Нарушэвiча, I.Красiцкага, I.Лялевеля, звесткамi з iнш. крынiц перавыдадзены Я.Н.Баброўскiм пад назвай «Польскi гербоўнiк» («Herbarz polski», т. 1—10, Лейпцыг, 1839—45; перавыд. 1979).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.