Артыкулы: «Астоя»
«Астоя», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася каля 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Кавячынскія, Слушкі, Уніхоўскія, Чаховічы, Чачоты. У чырвоным полі 2 залатыя маладзікі рагамі ў розныя бакі, паміж імі аголены сярэбраны меч. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страусавых пёраў. Вядомы з сярэдзіны 14 ст.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


