Артыкулы: Астроўскі (Ostrowski) Казімір

Астроўскі (Ostrowski) Казімір (4.3.1669, Серадзьскае ваяв.—4.7.1732), дзеяч каталіцкай царквы, філосаф. З 1684 езуіт, з 1695 ксёндз. Выкладаў рыторыку ў Кросне (1697—98) і Яраслаўлі (1698—99), філасофію і матэматыку ў Львове (1699—1701), матэматыку і этыку ў Любліне (1701—02), філасофію ў Калішы (1702—08), тэалогію ў Сандаміры (1708—12) і Познані (1712—19), рэктар калегіума ў Луцку (1719—24), выкладчык кананічнага права і прэфект студыяў у Калішы (1724—25), рэктар калегіумаў у Кросне (1725—28) і Берасці (1728—32). У Берасцейскім калегіуме адчыніў у 1729 курс філасофіі для свецкіх студэнтаў. Выдаў філасофскі твор «Singulares universae rationalis scientiae controversiae» (Сандамір, 1719). Унёс значны ўклад у мадэрнізацыю схаластычнай філасофіі.

Літаратура:

Bargieł F. Kazimierz Ostrowski SJ (1669—1732) i jego wkład w unowocześnienie filozofii scholastycznej. Kraków, 1990.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.