Артыкулы: Пузына (Puzyna) Юзаф Эдвард
Пузына (Puzyna) Юзаф Эдвард (24.9.1878, в. Грымяча Камянецкага р-на—20.1.1949), гісторык, пісьменнік, паэт. З роду князёў Пузынаў. Вучыўся ў Фрыбурскім ун-це (Швейцарыя), дзе атрымаў доктарскую ступень. З 1919 у Польшчы, працаваў у міністэрстве замежных спраў, рэдактарам час. «Messager Polonais» («Польскі веснік», напаўафіцыйнае выданне міністэрства). Пасля выхаду ў адстаўку жыў у в. Вял. Бераставіца каля Гродна, з 1939 у Варшаве. З 1944 працаваў у Чанстахове кіраўніком аддзела культуры магістрата. Аўтар вершаў, паэм, драм, аповесцей. Вывучаў праблемы паходжання княжацкіх родаў ВКЛ, іх паліт. ролю ў жыцці дзяржавы. Аўтар працы «Вялікае княства Літоўскае да Міндоўга» (часткова апублікавана ў 1937). У 1930-х г. чл. рэдакцыі час. «Miesięcznik heraldyczny» («Геральдычны штомесячнік»). Аўтар мемуараў пра пісьменніцу М.Радзевіч.
Творы:
Switrigail von Litauen: Die politische Begeutung seiner Erhebung zum Grossfürsten. Fribourg, 1914;
Korjat i Korjatowicze // Ateneum Wileńskie. 1930. R. 7, z. 3—4;
Kim był i jak się naprawdę nazywał Pukuwer, ojciec Giedymina // Там жа. 1935. R. 10;
Korjat i Korjatowicze i oraz sprawa podolska // Там жа. 1936. R. 11;
Potomstwo Narymunta Giedyminowicza // Miesięcznik heraldyczny. 1932. № 10;
W sprawie pierwszych walk Litwinów z Tatarami o Ruś, 1238—1243 // Przegląd historyczno-wojskowy. Warszawa, 1937. T. 9.
Лiтаратура:
Jodkowski J. Józef Edward Puzyna // Kwartalnik historyczny. 1949. Z. 1/4.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


