Артыкулы: Пшаздзецкi (Przezdziecki) Аляксандр
Пшаздзецкi (Przezdziecki) Аляксандр (29.7.1814, в. Чорны Востраў, Падолле, Украіна—26.12.1871), гiсторык, пісьменнік. З роду Пшаздзецкіх. Ганаровыд-р Вроцлаўскага ун-та (1861). Вучыўся ў Крэменецкiм лiцэi, у 1832—34 у Берлiнскiм ун-це. Служыў у Пецярбургу ў Дзярж. сакратарыяце Польскага каралеўства, да 1838 пры валагодскім губернатары, да 1842 у Вільні, збіраў статыстычныя матэрыялы. З 1843 у Варшаве, адзін з рэдактараў час. «Biblioteka Warszawska». Неаднаразова падарожнічаў па краінах Еўропы, даследаваў рукапісы Ватыканскай б-кі, шматлікіх архіваў. Аўтар прац па гісторыі Украіны, біяграфій Ядвігі, Ягайлы, прадстаўніц роду Ягелонаў. Супрацоўнічаў з час. «Athenaeum» Ю.І.Крашэўскага. Разам з М.Грабоўскiм i М.Малiноўскiм падрыхтаваў зборнiкi дакументаў «Крынiцы польскай гiсторыi» («Źródła do dziejów Polski», Вільня, т. 1—2, 1843—44), дзе шмат матэрыялаў па гiсторыi ВКЛ. Выдаў шмат гіст. крыніц. Удзельнiчаў у выданнi хронiк Вiнцэнта Кадлубака i Я.Длугаша.
Творы:
Podole, Wołyń, Ukraina: Obrazy miejsc i czasów. T. 1—2. Wilnia, 1841;
Życie domowe Jadwigi i Jagiełły z regestrów skarbowych z lat 1388—1417. Warszawa, 1854;
Jagiellonki polskie w XVI wieku. T. 1—5. Kraków, 1868—78.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


