Артыкулы: Слуцкi езуiцкi калегiум

Слуцкi езуiцкi калегiум, сярэдняя навучальная ўстанова ў Слуцку ў 1715—73. У 1689—1704 у Слуцку існавала езуіцкая мiсiя, у 1704—15 рэзiдэнцыя, якая стала асновай калегіума. У 1692 вiцебскi падчашы Ян Слонскi з жонкай Кацярынай адпiсалi езуiтам двор у Слуцку i 2 вёскi, у 1696 Мар’яна (2-я жонка Слонскага) — 10 тыс. злотых. Першыя драўляныя будынкi мiсii i рэзiдэнцыi месцiлiся ў гар. раёне Падвалле. У 1715 у раёне Зарэчча пабудаваны драўляны корпус калегiума i касцёл Св. Тройцы — 8-баковы ў плане храм з гал. купалам у цэнтры i 4 вежамi па вуглах; стары корпус рэзiдэнцыi ў Падваллi перароблены ў канвiкт (інтэрнат). У 1698 тут адчынена школа граматыкi, у 1702 — паэтыкi, у 1704 — рыторыкi. З ператварэннем рэзiдэнцыi ў калегiум навучальная праграма стала адпавядаць праграме сярэднiх навучальных устаноў. Пры калегiуме iснавалi музычная бурса (з 1713) і аптэка (з 1762). У б-цы мелiся каштоўныя старадрукi i рукапiсы, у т.л. Статут ВКЛ 16 ст., Мазавецкi статут 1541, аўтографы П.Скаргi; пасля скасавання калегiума з яго збораў у б-ку Вiленскай акадэміі было перададзена 2200 тамоў. У розныя часы калегiуму належалi навакольныя маёнткi Багурын, Багурынак, Бокшыцы, Барачыцы, Кiявiчы, Новы Двор, Румок, Уса, Ямiнск; мiсiянерскiя пункты iснавалi ў Багурыне, Румцы, Ямiнску. У 1773 калегiум скасаваны. У 1804 касцёл i ўсе пабудовы калегiума знiшчаны пажарам.

Літаратура:

Гарбусь Т.В. Цуд з дрэва // Страчаная спадчына. Мн., 1998;

Paszenda J. Kościół jezuitów w Słucku // Paszenda J. Budowle jezuickie w Polsce XVI—XVIII w. Kraków, 1999. T. 1.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.