Артыкулы: Стакаўскас (Stakauskas) Юозапас

Стакаўскас (Stakauskas) Юозапас (24.7.(6.8).1900, в. Дзягсне Ігналінскага р-на, Літва—2.3.1972), літоўскі гісторык. Д-р гісторыі (1930). Скончыў духоўную семінарыю, стаў ксяндзом (1926). Вучыўся ў Інсбрукскім і Венскім (да 1930) ун-тах. У 1934--39 дырэктар Каўнаскага цэнтр. дзярж. архіва, у 1939—44 — Вільнюскага дзярж. архіва. У 1959—70 выкладаў у Каўнаскай духоўнай семінарыі. Даследаваў праблемы царк. гісторыі Літвы, пытанні літ. нацыянальнага руху ў 19 ст. Аўтар кнігі «Літва і Заходняя Еўропа ў XIII ст.» («Lietuva ir Vakarų Europa XIII amžiuje», Каўнас, 1934; 2 выд. Вільнюс, 2004), дзе разгледзеў працэс станаўлення дзяржавы Міндоўга, яго хрышчэнне, адносіны з рымскай курыяй і крыжакамі.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.