Артыкулы: Старадубскі павет

Старадубскі павет, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 1-й пал. 17 ст. Цэнтр — г. Старадуб. Створана ў 1625 ў паўд. частцы Смаленскага ваяводства. У складзе павета працягвалі існаваць старыя адм.-тэр. адзінкі — уезды: Старадубскі, Почапскі, Трубчэўскі (у 1644 перададзены Расіі). У 1646 да С.п. далучаны Лоеўская i Любецкая вол. Кіеўскага ваяв. (з 1667 яны ў Рэчыцкім пав.). У 1648 С.п. заняты ўкр. казакамі і фактычна перастаў існаваць. Выгнанцы-шляхціцы (эгзулянты) перасяліліся на інш. месцы, захавалі павятовыя пасады, такім чынам фармальна павет працягваў існаваць. Старадубская шляхта збіралася на соймікі ў розных месцах, пакуль сойм 1667 не вызначыў для гэтага Вільню. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 Старадубшчына засталася ў складзе Расіі. У 1670 для надзялення старадубскай шляхце вылучаны Ожскае (Гожскае) стараства і Клейвы ў Гарадзенскім пав., Пашырвінцкае стараства ў Ковенскім пав., Уцянскае стараства ў Вількамірскім пав. З 1777 старадубская шляхта збіралася на соймікі ў Жыжморах у Троцкім пав.

Літаратура:

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie. XIV—XVIII wiek. Warszawa, 2003.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.