Артыкулы: стараста

стараста, 1) у ВКЛ у 16—18 ст. службовая асоба, якая кіравала адміністрацыйнай акругай (паветам), намеснік вялікага князя (караля). Першапачаткова ажыццяўляў у акрузе поўную дзярж. і судовую ўладу. З узмацненнем у 16 ст. шляхецкага самакіравання і судаводства ў кампетэнцыі С. застаўся толькі гродскі суд (гродавы С.). Прызначаў сабе намесніка — падстарасту. На сойме 1774 пастаноўлена, каб гродавыя С. выбіраліся ў паветах. Чатырохгадовы сойм 1788—92 скасаваў суд. С. 3) У ВКЛ у 16—18 ст. С. нягродавы — дзяржаўца каралеўскіх маёнткаў (старастваў), звычайна пажыццёвы. Не меў адм.-судовых функцый, карыстаўся даходамі з маёнтка, у дзярж. скарб выплачваў кварту на ўтрыманне войска. Атрымліваў стараства ад манарха і сойма як узнагароду «за публічныя заслугі».

Літаратура:

Wejnert A. O starostwach w Polsce do końca XVIII w. z dołączeniem wykazy ich miejscowości. Warszawa, 1877.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.