Артыкулы: Сцыпіёны (Сцыпіё дэль Кампа)
Сцыпіёны (Сцыпіё дэль Кампа), шляхецкі род уласнага герба. Паходзілі ад неапалітанца Пятра Сцыпіёна дэль Кампы, двараніна каралевы Боны. Найб. вядомыя:
Крыштоф (каля
Казімір (?—1733), сын Андрэя. Адміністратар Шаўліскай эканоміі ў 1705—18, лідскі мечнік з 1701, пісар гродскі з 1711, падстолі з 1713, падкаморы з 1714, маршалак з 1716 або 1717. Пасол на соймы 1724, 1726, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1711, 1715, 1719. Удзельнічаў у Віленскай канфедэрацыі 1716.
Ян (?—1738), брат Казіміра. Лідскі пісар гродскі ў 1694—1708, падстолі з 1704, стараста ў 1713—20, кашталян смаленскі з 1720. Пасол на соймы 1697—1720, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1699, 1703 (маршалак), 1708 (маршалак). Удзельнічаў у Віленскай канфедэрацыі 1716. У 1735 заснаваў у Воранаве піярскі калегіум, у Канюхах (Ваўкавыскі пав.) — дамініканскі кляштар. Валодаў маёнткамі ў Лідскім, Гарадзенскім, Мазырскім і Ваўкавыскім пав.
Юзаф (? — да 9.6.1743), сын Яна. Стараста лідскі з 1720, маршалак надворны ВКЛ з 1739. Пасол на соймы 1722—36, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1717.
Ігнацы (пасля 1728—91), сын Юзафа. Вучыўся ў М.Догеля, у Лейпцыгу, Парыжы, Рыме. Стараста лідскі з 1743, падстолі ВКЛ у 1765—86, генерал-маёр (1759), чл. Пастаяннай рады з 1776. Пасол на соймы 1748—76. Фінансаваў выданне кнігі Догеля «Граніцы Польскага каралеўства і Вял. кн. Літоўскага» (1758). Перавёў піярскі калегіум з Воранава ў Ліду (1756).
Літаратура:
Puszet S. X. Jan hr. del Campo Scipio. Kraków, 1890.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


