Артыкулы: ясачныя

ясачныя (ад цюрск. ясак — служба, цягло), катэгорыя цяглага насельніцтва на Украіне ў 15—16 ст. Першапачаткова гэта людзі, вылучаныя ардынскай адміністрацыяй для якіх-небудзь спец. работ, утрымлівалі ў сябе ардынскіх чыноўнікаў. Плацілі даніну ў Арду. З канца 15 ст., пасля падзення ардынскай улады, выконвалі розныя работы на карысць мясц. замкаў (вазілі дровы, ваду, рамантавалі ўмацаванні і інш.); выплачвалі кіеўскаму ваяводзе грошы, давалі сена, мёд. Ім забараняўся гандаль, не хадзілі на вайну. Не мелі права пераходу.

Літаратура:

Клепатский П.Г. Очерки по истории Киевской земли. Т. 1. Литовский период. Одесса, 1912. С. 531—533.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.