Артыкулы: аршын
аршын (цюрк.), мера даўжыні ад 0,652 да 1,12 м да ўвядзення метрычнай сістэмы ў Афганістане, Балгарыі, Іране, Турцыі і інш.
У Расіі выкарыстоўваўся з пач. 16 ст. пры гандлі тканінай з усх. краінамі, адпавядаў локцю, з 1736—42 роўны 0,71119 м. У ВКЛ вядомы ў 16 ст., але шырока не ўжываўся.
© Яўген Анішчанка, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


