Артыкулы: Асіповічы
Асіповічы (цяпер горад, цэнтр Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., Рэспубліка Беларусь), вёска ў Новагародскім ваяв., на левым беразе р. Сіняя (правы прыток Свіслачы).
Відаць, узніклі ў 18 ст. Упамінаюцца ў 1777 у тарыфе дымоў Слуцкай парафіі, 16 дымоў. Паводле рэвізіі Бабруйскага пав. Мінскай губ. 1793, уласнасць кн. Д.Радзівіла, у заставе ў Ратынскага; 83 мужч. душы, 71 жан. душа, карчма.
© Яўген Анішчанка, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


