Артыкулы: беркавец

беркавец, адзінка масы для вымярэння солі, лёну, паташу, рыбы і інш.

Вядомы на Русі з 12 ст., быў роўны 12 пудам, або 500 фунтам (163,80 кг). У ВКЛ у 18 ст. складаўся з 10 віленскіх камянёў, або 400 фунтаў (149,92 кг). Ужываўся таксама Б. у 5 камянёў (74,96 кг). У гандлі з Рыгай меў значэнне паўпуда, у Інфлянтах быў роўны літоўскаму Б., падзяляўся на 10 пураў па 72 шынковыя гарцы.

Літ.:

Петрушевский Ф. Польские меры, или Описание польских мер, весов и монет. 2 изд. СПб., 1834.

© Яўген Анішчанка, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.