Артыкулы: бочка

бочка, адзінка аб’ёму.

Статуты ВКЛ 1566 і 1588 прыраўновалі Б. ВКЛ (літоўскую, віленскую) да кракаўскай Б. з 4 карцоў. У ВКЛ у 17—1-й пал. 18 ст. існавалі мясц. разнавіднасці Б.: у 1 карэц або 30 гарцаў жыта (1673, Мыш, Клецк; 1750, Волма), 1,5 карца або 81 гарнец (1670, Слуцк), 3 карцы (1677, Дзялятычы), 40 гарцаў (1651, 1757, Нясвіж), 60 гарцаў (1677, Мір; 1776, Нясвіж), 80 гарцаў (1672, Ляхавічы; 1650, Копысь), 96 гарцаў (1666, Крычаў), 1,5 віленскай Б. (18 ст., Невель), 2 віленскія Б. (1653, Нясвіж; 1671, Шацк), 2 салянкі або 2 чвэрці, шанкі (1618, Бялынічы; 1652, Полацк; 1714, Усвяты; 1747, Кобрын). З мэтай уніфікацыі мераў сойм 1764 абвясціў эталонам у Рэчы Паспалітай каронную (скарбовую) Б. і разаслаў клеймаваныя ўзоры мер — варшаўскі карэц для вымярэння збожжа і гарнец для вымярэння напіткаў. Паводле гэтых мер скарбовая Б. для збожжа адпавядала 271, 35 л, а для напіткаў 406,54 л. Каб падкрэсліць аўтаномію ВКЛ, сойм 1766 устанавіў віленскую Б. для аптовага гандлю збожжам і напіткамі і для шынкавання збожжа. Пры аптовым гандлі Б. прыраўноўвалася да 4 карцоў ВКЛ або 12 каронных (варшаўскіх) карцоў (407,04 л). Пры шынкаванні Б. складалася з 72 вял. гарцаў або 144 малых гарцаў (406,61 л). Аднак землеўласнікі, ураднікі і гандляры ігнаравалі уніфікацыю, таму Скарбовая камісія ВКЛ у 1771 прыгразіла ім сваім судом і дазволіла канфіскоўваць і знішчаць прыватныя нестандартныя меры.

Літ.:

Петрушевский Ф. Польские меры, или Описание польских мер, весов и монет. 2 изд. СПб., 1834;

Jurkiewicz J. Powinności włościan w dobrach prywatnych w Wielkim Księstwie Litewskim w XVI—XVIII wieku. Poznań, 1991.

© Яўген Анішчанка, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.