Артыкулы: Баканоўскі (Беканоўскі) Аляксандр
Баканоўскі (Беканоўскі) Аляксандр (10.3.1682, Беларусь—13.2.1755), дзеяч каталіцкай царквы. У 1704 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1715 ксёндз. Вывучаў у Віленскай акадэміі філасофію (1706—09) і тэалогію (1712—16). Прафесар рыторыкі і паэтыкі ў Новагародку (1716—18), філасофіі ў Пінску (1718—19), філасофіі і маральнай тэалогіі ў Новагародку (1719—20), схаластычнай, пазытыўнай і палемічнай тэалогіі ў Віленскай акадэміі (1721—32, 1742—43), прэфект школы і суперыёр у Коўне (1741—42), прэфект школы ў Пінску (1739—40), Полацку (1743—46), Новагародку (1746—51). Выдаў кнігу «Праблемы тэалагічныя кананічна-маральныя пра сем таінстваў» («Quaestionesteologicaecanonico-moralesdeseptemsacramentisss. canonum, canciliorumetss. pp. autoritatefirmatae», Вільня, 1732).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


