Артыкулы: лашт

лашт (ням. Last цяжар, груз), адзiнка масы.

Выкарыстоўваўся у балтыйскіх партах у 13—20 ст. у асн. для вымярэння ёмiстасцi марскiх i рачных суднаў пры гандлi с.-г. прадуктамi (збожжа, масла, паташ, смала, дзёгаць, лён i iнш.). Найб. значэнне мелi велiчынi Л., прынятыя пры экспарце тавараў у Рыгу, Гданьск, Каралявец i iнш. У 15—18 ст. польскi Л. змяшчаў 30 карцаў варшаўскiх, або 60 карцаў гданьскiх (2007—3003 л, або 2107—2124 кг пшанiцы). Каралявецкi Л. адпавядаў 8 лiтоўскiм бочкам i 3 чвэрцям. Рыжскi Л. 13 ст. складаў 30 рус. коп (кожная 8 лiвонскiх фунтаў), быў роўны 165 пудам (2802,7 кг). З 15 ст. ў залежнасцi ад тыпу тавараў ён знiзiўся да 90 пудоў (1474, 19 кг) i 72 пудоў (1179,3 кг). У 17—18 ст. пад назвай «прыбалтыйскага» або «лiтоўскага» рыжскi Л. змяшчаў 45 пур (1 пур роўны 105 фунтам) або 8 бочак з асьмiнай цi 12 беркаўцаў (каля 120 пудоў, або 1965,588 кг). Быў таксама Л. у 12 бочак, адпавядаў 109 фаскам (1785,41 кг) або 30—32 карцам кракаўскiм (1890—2016 кг, цi 2578,7—2750,6 л). Паводле тапаграфiчнага апiсання Полацкага намеснiцтва за 1792, рыжскi Л. па Зах. Дзвiне змяшчаў 15,5 рус. чвэрцяў або 22,5 рыжскiх бочак (124 пуды, цi 1789,78 кг). Той жа Л. пшанiцы або ячменю ўмяшчаў 16,5 рус. чвэрцей цi 24 рыжскiя бочкi (2330 кг), аўса — 21 рус. чвэрць або 30 рыжскiх бочак (2966 кг). Рускi Л. 17—18 ст. змаяшчаў 72 пуды (1179,3528 кг), у канцы 19 ст.—149,475 пудоў (2448,3855 кг). У цэлым карабельны, або фрахтавы, Л. вагаўся ад 1,5 да 3 т.

Лiтаратура:

Шостьин Н.А. Очерки истории русской метрологии, ХI—начало ХХ в. 2 изд. М., 1990.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.