Артыкулы: Балтрамайціс (Baltramaitis) Сільвестрас

Балтрамайціс(Baltramaitis) Сільвестрас [20.11(2.12).1841, в. Манкішкяй Радвілішкскага р-на, Літва—1918 ?], літоўскі бібліёграф і этнограф. У 1869—1918 працаваў у Пецярбургскай публічнай б-цы. З 1891 прымаў удзел у дзейнасці Рас. геагр. т-ва (з 1893 чл. яго літоўска-латышскай этнагр. камісіі), з 1900 Рас. бібліялагічнага т-ва, з 1907 — Літ. навук. т-ва (у 1912 абраны яго чл.-карэспандэнтам). У працах «Зборнік бібліяграфічных матэрыялаў для геаграфіі, этнаграфіі і статыстыкі Літвы» (1891) са спісам літоўскіх і стараж.-прускіх кніг, выдадзеных у 1553—1891, і «Зборнік бібліяграфічных матэрыялаў для геаграфіі, гісторыі, гісторыі права, статыстыкі і этнаграфіі Літвы» (2-е выд., 1904) са спісам літоўскіх і стараж.-прускіх кніг, выдадзеных у 1553—1903, зафіксаваў больш за 20 тыс. кніг, артыкулаў, рэцэнзій пра Літву і літоўскі народ, шырока паказаў працы па беларусазнаўстве. Аўтар этнагр. працы пра літоўскія вясельныя абрады (1877, на рус. мове)

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.