Артыкулы: Бібікаў Аляксандр Ільіч

Бібікаў Аляксандр Ільіч (Бибиков Александр Ильич) [30.5.(10.6)1729—9.(20).4.1774] — расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Генерал-аншэф (1771), сенатар (1774).

Вучаўся з 16 гадоў у Інжынерным корпусе, які скончыў у 1746 прапаршчыкам. Удзельнічаў у Сямігадовай вайне 1756—63, у час якой стаў камандзірам Чарнігаўскага пяхотнага палка і генерал-маёрам (1762). У 1765 займаўся рэвізіяй часткі граніцы Рас. імперыі з Рэччу Паспалітай паміж р. Буг і Смаленскам, а ў 1769 — граніцы з Фінляндыяй, за што атрымаў чын прэм’ер-маёра Ізмайлаўскага пяхотнага палка. У 1766—67 старшыня камісіі па складанні Улажэння Рас. імперыі (дэпутат ад Кастрамской губ.). 20.6(1.7).1771 прызначаны галоўнакамандуючым 19-тысячным корпусам рас. войск ў Рэчы Паспалітай, дзе да пач. 1773 непасрэдна кіраваў разгромам Барскай канфедэрацыі. У 1773—74 камандаваў войскамі па падаўленні паўстання Е.Пугачова, за што яго нашчадкі атрымалі ў вечную спадчыну 2 тыс. дзесяцін з 880 сялянамі абодвух палоў у маёнтку Смятанка Капыскага пав. Магілёўскай губерні.

Літаратура:

Записки о жизни и службе Александра Ильича Бибикова. СПБ, 1817;

Яблочков М.Т. Дворянское сословие Тульской губернии. Тула, 1905. Т. 9. С. 12.

© Яўген Анішчанка, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.