Артыкулы: Бальчыконіс (Balčikonis) Юозас

Бальчыконіс (Balčikonis) Юозас (24.3.1885, в. Эрышкяй, Панявежскі р-н, Літва—5.2.1969), літоўскі мовавед. Акад. АН ЛітССР (1946), праф. (1948), заслужаны дзеяч навукі ЛітССР (1945). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1911). Выкладаў у літ. прагімназіі ў Вільні (1913), на курсах таварыства «Саўле» ў Вільні і Варонежы (1914—16), літ. гімназіі ў Варонежы (1915—18). У 1918—22 дырэктар Панявежскай мужчынскай гімназіі, у 1922—24 — Панявежскай настаўніцкай семінарыі, у 1924—31 дацэнт Каўнаскага ун-та, у 1944—59 — выкладаў у Вільнюскім ун-це (у 1944—50 заг. кафедры літ. мовы). У 1930—53 гал. рэдактар «Слоўніка літоўскай мовы» (рэдагаваў т. 1—3, 1941—56). У 1944—52 дырэктар Ін-та літ. мовы АН ЛітССР. Выдаў працы моваведа Ё.Яблонскіса (т. 1—5, 1933—36), працы М.Валанчуса (1931), катэхізіс М.Пяткявічуса 1598 (1939), граматыку Д.Клейна 1653 (1957, з іншымі),

Творы:

Названия литовских населенных пунктов, образованные от названий рек и озер // Lingua Posnaniensis. Poznań, 1959. T. 7;

Rinktiniai raštai. T. 1—2. Vilnius, 1978—82.

Літаратура:

Юозас Бальчиконис (1885—1969) // Тр. АНЛитССР. Сер. А. 1969. Т. 2;

Schmalstieg W.R. A Note on Juozas Balčikonis’ Contribution to the Standartization of Lithuanian // Lituanus: Lithuanian Quarterly Journal of Arts and Sciences. 1981. № 4;

Vaitkauskas V. Juozas Balčikonis. Kaunas, 1985.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.