Артыкулы: Любуцкi мір 1372
Любуцкi мір 1372.
Заключаны ў сярэдзiне лiп. 1372 каля г. Любуцк на р. Ака (побач з сучасным г. Алексiн Тульскай вобл. Расii) памiж вял. князямi літоўскімі Альгердам i Кейстутам з аднаго боку i вял. кн. маскоўскiм Дзмiтрыем Iванавiчам (Данскiм) i серпухаўска-бароўскiм кн. Уладзiмiрам Андрэевiчам Храбрым (мужам дачкi Альгерда Алены) з другога. З боку ВКЛ удзельнiчаў таксама вял. князь цвярскi Мiхаiл Аляксандравiч. Дагавор завяршыў вайну Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 1368—1372. Заключаны пасля няўдалай для лiт.-цвярскога войска сутычкi перадавых атрадаў каля Любуцка i некалькiх дзён стаяння на процiлеглых баках глыбокага яра. Як паведамляе Супрасльскi летапiс, гэта быў па сваiм характары «вечны» мiр, якi пацвердзiў пратэктарат ВКЛ над Цвер’ю i даваенныя межы дзяржаў.
Лiтаратура:
Черепнин Л.В. Русские феодальные архивы. М.; Л., 1948. Ч. 1. С. 189;
Полное собрание летописей. М.; Л., 1965. Т. 15. Стб. 103, 433; 1949. Т. 25. С. 187; 1980. Т. 35. С. 49;
Опись архива Посольского приказа 1626 г. М., 1977. Ч. 1. Л. 6—6 об.
© Алесь Белы, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


