Артыкулы: Бантке (Bandtkie) Ежы Самуэль

Бантке (Bandtkie) Ежы Самуэль (24.11.1768, г. Люблін, Польшча—11.6.1835), польскі бібліёграф, філолаг, гісторык кнігі. Д-р гонарыс каўза (1811), ганаровы чл. Віленскага ун-та. У 1787—90 вучыўся ва ун-тах у Гале і Іене. Некалькі гадоз быў гувернёрам у П.Ажароўскага, у т.л. у Берліне і Санкт-Пецярбургу. З 1798 выкладаў у Вроцлаве польскую мову ў гімназіі св. Эльжбеты, з 1804 рэктар школы Св. Духа, бібліятэкар б-кі пры касцёле св. Бярнарда. З 1811 дырэктар Ягелонскай б-кі, праф. бібліяграфіі Кракаўскага ун-та. Упарадкаваў былыя езуіцкія кнігазборы ў складзе Ягелонскай бібліятэкі, праводзіў яе каталігізацыю, падараваў ёй сваю асабістую б-ку. Аўтар падручнікаў, слоўнікаў, працы па гісторыі кнігадрукарства ў Польшчы і ВКЛ, па гісторыі Сілезіі, Рэчы Паспалітай. На аснове распрацовак Ё.Д.Гофмана напісаў працу «Гісторыі друкарняў у Польскім каралеўстве і Вялікім княстве Літоўскім, як і краях загранічных, у каторых польскія працы выходзілі» («Historia drukarń w Królestwie Polskim i Wielkim Xięstwie Litewskim, jakoiwkrajachzagranicznych, wktórychpolskiedzieławychodziły», т. 1—3, Кракаў, 1826; 2 выд. Варшава, 1974).

Творы:

De primis Cracoviae in arte typographica incunabulis. Cracoviae, 1812;

Historia drukarń krakowskich od zaprowadzenia druków do tego miasta aż do czasów naszych, wiadomością o wynalezieniu sztuki drukarskiey poprzedzona. Kraków, 1815;

Historia Biblioteki Uniwersytetu Jagiellońskiego w Krakowie. Kraków, 1821;

ИсториягосударстваПольского. Т. 1—2. СПб., 1830;

Dzieje narodu polskiego. T. 1—2. Wrocław, 1835 (ёсць дадатак «O monetach polskich i litewskich»).

Літаратура:

Немировский Е.Л. Польские труды по истории книгоиздательского дела и книгопечатания // Книга: Исследования и материалы. М., 1962. Вып. 6;

Królikowska M. Szkoła naruszewiczowska i jej miejsce w historiografii polskiej XIX wieku. Warszawa, 1989.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.